Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Rzeczpospolita” заклікае чытачоў пісаць у амбасаду Беларусі лісты пратэсту


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” заклікаў сваіх чытачоў ніакіроўваць у амбасаду Беларусі лісты пратэсту. Палякаў заклікаюць пратэставаць супраць арыштаў Анджэя Пісальніка, які працяглы час супрацоўнічаў з гэтай газэтай, а таксама іншых актывістаў Саюзу палякаў Беларусі.

“Арышт Пісальніка гэта наступства ягонай цьвёрдай пазыцыі ў часе канфлікту з рэжымам Лукашэнкі”, – піша газэта.

“Rzeczpospolita” мае намер паінфармаваць пра арышт журналіста ўсе вядучыя эўрапейскія структуры, а таксама міжнародныя параваабарончыя і журналісцкія арганізацыі.
XS
SM
MD
LG