Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьявяцца ў беларускім эфіры польскамоўныя перадачы?


Алег Супрунюк, Берасьце Паводле рашэньня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ад верасьня на тэрыторыі Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей павінны выходзіць перадачы на польскай мове.

У кіраўніцтве Берасьцейскага тэлерадыёабьяднаньня называюць гэтае рашэньне раптоўным і нечаканым. Паводле словаў дырэктаркі аб’яднаньня Ларысы Дабрадомавай, дагэтуль невядомы фармат перадачаў і няма журналістаў, якія б валодалі польскай мовай. Акрамя таго, ня вырашаныя пытаньні фінансаваньня польскамоўных праграмаў.

Разам з тым на берасьцейскім тэлебачаньні і радыё апошнім часам істотна скарацілася колькасьць праграмаў на беларускай мове. Па-беларуску выходзяць у эфір толькі выпускі рэгіянальных навінаў.
XS
SM
MD
LG