Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анжаліку Борыс выклікаюць у пракуратуру


Міхал Карневіч, Горадня Старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс сёньня выклікалі на 15 гадзін у пракуратуру Ленінскага раёну Горадні

Учора беларускае тэлебачаньне паказала выступ сьледчага пракуратуры, які сказаў, што Анжаліка Борыс атрымала з Польшчы грошы, і назваў суму – 2000 даляраў. Пра мэту атрыманьня грошай і пра тое, куды яны патрачаныя, сьледчы нічога не сказаў.

Сёньня зраніцы да будынку Саюзу палякаў зноў прыходзілі людзі. Яны мелі на мэце арганізаваць дзяжурства. Але Анжаліка Борыс папрасіла прысутных разысьціся.

Тадэвуш Кручкоўскі, які праходзіў у памяшканьне Саюзу, зь людзьмі размаўляць адмовіўся.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG