Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: кругласутачнае пікетаваньне беларускага пасольства


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве на знак пратэсту супраць перасьледу Саюзу палякаў Беларусі пачалося кругласутачнае пікетаваньне беларускага пасольства ў Польшчы – каля будынку амбасады зьявіўся намёт.

Амбасаду пікетуюць сябры арганізацыі “Młodzież Wszechpolska” (“Усяпольская моладзь”). Гэта кансэрватары. Учора ўдзень каля пасольства, а яно знаходзіцца на вуліцы Вяртнічай, адбыўся пікет, пасьля якога ў пастаўленым каля будынку беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва намёце засталіся 6 маладых людзей – ім па 17 – 18 гадоў.

Яны па чарзе, па тры чалавекі дзяжураць каля невялікага століка, дзе ляжыць кніга падтрымкі палякаў у Беларусі, у якую ўсе ахвотныя запісваюць словы падтрымкі. Паміж дрэвамі над намётам нацягнуты транспарант з назовам арганізацыі. Я падыходзіў да намёта ўчора ўвечары – тады пікетоўцы яшчэ запалілі каля агароджы амбасады дзясяткі сьвечак.

Пікетоўцы кажуць, што ніхто з амабасады да іх не выходзіў. Пікетаваньне будзе працягвацца прынамсі да моманту вызваленьня затрыманых актывістаў Саюзу палякаў, але ня выключана, што й даўжэй – да часу, пакуль ня спыняцца рэпрэсіі да СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG