Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: "Лукашэнку патрэбная маленькая вайна з Польшчай, і ён будзе ваяваць"


Юры Дракахруст, Прага У чым прычына цяперашняга беларуска-польскага палітычнага канфлікту? Да якой мяжы можа дайсьці яго эскаляцыя? Якую ролю ў ім адыгрываюць ці могуць адыграць Эўрапейскі Зьвяз, Злучаныя Штаты і Расея?

На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” разважаюць экспэрты і палітыкі зь пяці краінаў: зь Беларусі – аглядальнік “Белорусской деловой газеты” Андрэй Фёдараў і аналітык Аляксандар Фядута, з Польшчы – намесьнік старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тадэвуш Вінскі, зь Нямеччыны – кіраўнік аддзелу краінаў СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар, са Злучаных Штатаў – дырэктар расейскіх і азіяцкіх праграмаў вашынгтонскага Цэнтру абарончай інфармацыі Мікалай Злобін, з Расеі – дырэктар інстытуту нацыянальнай стратэгіі Станіслаў Бялкоўскі. (Чытаць поўны тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG