Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты пільна сачылі за імшой у Горадні, запісвалі на відэа


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня сябры Саюзу палякаў, улучна з кіраўніком СПБ Анжалікай Борыс, наведалі набажэнства ў гарадзенскім бэрнардынскім касьцёле. Імша закончылася пасьля 20 гадзінаў. Калі людзі разыходзіліся, іх здымаў міліцэйскі відэаапэратар, побач на вуліцы знаходзіліся тры машыны зь міліцыянтамі.

Прыйсьці на імшу было дамоўлена ўчора, калі сябры СПБ сабраліся ля будынку Саюзу, каб сустрэцца зь віцэ-сьпікерам польскага Сэйму Дональдам Тускам. Пра гэта пачулі і міліцыянты, таму яны сёньня пільнавалі вернікаў каля касьцёлу, магчыма, у спадзяваньні, што можа адбыцца нейкая несанкцыянаваная акцыя.

Гл. таксама • Эўразьвяз занепакоены беларускай сытуацыяй • Старшынёўства Эўразьвязу і Латвія выказалі падтрымку палякам Беларусі • Тадэвуша Гавіна пасадзілі на пятнаццаць сутак • Анджэй Пісальнік можа абвясьціць галадоўку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG