Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылося пахаваньне караля Фахда


ЭР-РЫЯД. Кароль Савудаўскай Арабіі Фахд быў пахаваны сёньня на гарадзкіх могілках у сталіцы каралеўства Эр-Рыядзе. Кароль памёр у панядзелак у 84-гадовым узросьце, ён кіраваў краінай 23 гады. Паводле канонаў вахабісцкай плыні ісламу, Фахд пахаваны ў простай магіле, у якасьці помніка будзе камень без надпісаў. На цырымоніі разьвітаньня прысутнічалі брытанскі прынц Чарльз, віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні, кіраўнікі многіх іншых дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG