Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз папярэджвае Тэгеран спыніць актыўнасьць у ядзернай праграме


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына, якія ад імя Эўразьвязу вядуць перамовы зь Іранам наконт яго ядзернай праграмы, заявілі, што калі Іран адновіць сваю актыўнасьць у гэтай сфэры, перамовы будуць спыненыя, і Эўразьвяз будзе дзейнічаць у іншым накірунку. Такая заява зробленая ў лісьце, накіраваным кіраўніку іранскай дэлегацыі Хасану Раўхані. Прэм’ер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн сказаў, што справа можа быць перададзеная на разгляд Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG