Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На турэцкім курорце адбыліся два выбухі


АНТАЛІЯ. ТУРЭЧЧЫНА. У гэтым курортным горадзе на поўдні Турэччыны адбыліся два выбухі, у выніку якіх пацярпелі 8 чалавек. Як перадаюць турэцкія агенцтвы, выбухі здарыліся амаль адначасна, бомбы былі закладзеныя ў сьметніцах. Сярод пацярпелых—двое замежных турыстаў. Нагадаем, 16 ліпеня на іншым турэцкім курорце – Кушадасы – адбыліся тэракты, у выніку якіх загінулі 5 чалавек.
XS
SM
MD
LG