Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перамовах пра ядзерную праграму КНДР няма згоды


ПЭКІН. Кітай заявіў, што ў сераду прапануе трэці варыянт сумеснай заявы на разгляд удзельнікаў перамоваў наконт ядзернай праграмы КНДР. Пакуль прадстаўнікам шасьці краінаў – ЗША, Кітаю, Расеі, Японіі, Паўночнай і Паўднёвай Карэяў -- не ўдалося дасягнуць якога-небудзь прагрэсу. Кіраўнік дэлегацыі КНДР Кім Ке Гван заявіў: “Мы гатовыя зьменшыць нашы разыходжаньні і спрабуем дасягнуць вынікаў. Калі ЗША не будуць нам пагражаць і ўсталююць давер, мы вырашым спыніць праграмы ядзернага ўзбраеньня”. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Крыстафэр Хіл выказаў меркаваньне, што ўдзельнікі перамоваў павінны ўзяць перапынак, каб асэнсаваць сытуацыю і пракансультавацца з кіраўніцтвам сваіх краінаў.
XS
SM
MD
LG