Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Асьвенцыме ўшанавалі памяць загілых цыганоў


ВАРШАВА. У Асьвенцыме на поўдні Польшчы адбылася жалобная цырымонія памяці цыганоў – вязьняў лягеру сьмерці. 2 жніўня 1944 году нацысты накіравалі ў газавыя камэры амаль усіх зьняволеных цыганскага лягеру. На сёньняшняй цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі цыганскіх грамадаў з розных краінаў, палітыкі і грамадзкія дзеячы. За гады другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі ня менш паўмільёну эўрапейскіх цыганоў.
XS
SM
MD
LG