Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларус прызнаўся ў забойстве польскага палітыка


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 45-ці гадовы беларус Андрэй Ф. прызнаўся сёньня ў забойстве польскага палітыка, былога старшыні Рады цэнтральнага раёну Варшавы Багдана Тышкевіча.

Беларус забіў Багдана Тышкевіча ў ягонай варшаўскай кватэры ўначы зь нядзелі на панядзелак. У часе затрыманьня паліцыяй ён спрабаваў уцячы, быў паранены стрэлам у нагу, трапіў у шпіталь, дзе і прызнаўся ў забойстве.

Цалкам прозьвішча грамадзяніна Беларусі не падаецца, бо паводле польскіх законаў, гэта можна зрабіць толькі пасьля канчатковага судовага выраку. Паліцыя не паведамляе нічога і пра матыў забойства.

Паводле неафіцыйных зьвестак, беларус, які быў адначасова кіроўцам, ахоўнікам і памочнікам Тышкевіча мог спрабаваць яго абрабаваць.

У 1990-х гадох Багдан Тышкевіч быў уплывовым палітыкам. Ягонае імя фігуравала таксама ў часе судовых працэсаў над буйнейшымі польскімі мафіёзнымі групоўкамі.
XS
SM
MD
LG