Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь паставіла намёт каля беларускай амбасады ў Варшаве


Ул. інф. Сябры арганізацыі “Усяпольская моладзь” усталявалі намёт каля беларускай амбасады ў Варшаве. У ім будуць стала знаходзіцца 6 чалавек “пакуль ня спыняцца рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі”.

Да пікетоўцаў зьвярнуўся кіраўнік партыі “Ліга польскіх сем’яў Раман Гертых, які сказаў, што знаходзячыся каля амбасады, удзельнікі пікету будуць нагадваць наведвальнікам амбасады, што Беларусь не зьяўляецца краінай, дзе ёсьць свабода і павага да правоў чалавека.

Спадар Гертых заявіў, што “беларускія ўлады, рассаджваючы сваіх людзей у кіраўніцтве Саюзу палякаў, скралі многа мільёнаў злотых, якія Польшча выдзяляе на дапамогу Саюзу”. “Беларусь павінна панесьці адказнасьць перад міжнароднымі судамі” – лічыць польскі палітык.

***

Польская моладзь выяўляе актыўнасьці і ў іншых гарадах, апроч Варшавы. Шэраг маршаў, хэпэнінгаў і канцэртаў зьбіраюцца наладзіць у межах кампаніі салідарнасьці зь беларускім народам у буйных польскіх гарадах сябры Дэмакратычнай партыі Польшчы і прадстаўнікі аб’яднаньня “Малады цэнтар”. Дэмакратычная партыя заяўляе таксама, што накіруе ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваньнем патлумачыць, на якой падставе ў Дом польскі ў Гародні ўваходзяць міліцыянты ў цывільным і арыштоўваюць сяброў СПБ.

“Абвінавачаньні ў тым, што сакавіцкі зьезд СПБ быў нібыта нелегальны мы расцэньваем як замах супраць нацыянальных меншасьцяў і спробу незаконным чынам падпарадкаваць дзяржаве адну з апошніх незалежных арганізацыяў, што дзейнічаюць у Беларусі”, – гаворыцца ў лісьце.
XS
SM
MD
LG