Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Квасьнеўскага – за памяркоўнасьць


Ул.інф. Польшчы ня варта высылаць амбасадара Беларусі. Такое меркаваньне ў інтэрвію польскаму радыё выказаў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Вальдэмар Дубаноўскі.

Паводле яго, ня варта неабачлівыя крокі, напрыклад, высылаць амбасадара, бо “потым было б цяжэй цывілізаванымі мэтадамі ціснуць на Беларусь”.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Варшава адклікала зь Менску свайго амбасадара Тадэвуша Павляка. Сёньня ў інтэрвію польскай газэце “Жэчпасполіта” беларускі амбасадар у Польшчы Павал Латушка заявіў, што атрымаў загад ад беларускага МЗС заставацца на месцы.

У інтэрвію польскаму радыё кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Вальдэмар Дубаноўскі падкрэсьліў, што палякі павінны выпрацаваць агульную праграму “дэмакратызацыі Беларусі”, у тым ліку і падтрымкі незалежных мэдыяў.

Гл. таксама • Беларускі амбасадар Павал Латушка: канфлікт паміж Беларусяй і Польшчай будзе адгукацца шмат гадоў
XS
SM
MD
LG