Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над журналістам Анджэем Пісальнікам перанесьлі на чацьвер


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскага журналіста Анджэя Пісальніка даставілі сёньня з Шчучынскага РАУС у Лідзкі суд. Ён адразу падаў хадайніцтва аб тым, каб мець дапамогу адваката. Таму судзьдзя Валянцін Шэўчык вырашыў перанесьці паседжаньне на чацьвер.

Зьявілася магчымасьць, што журналіста выпусьцяць пад падпіску аб нявыезьдзе, каб ён мог заключыць дамову з адвакатам. Аднак міліцыянты не адпусьцілі спадара Пісальніка з мэтай зноў даставіць яго ў Шчучынскі РАУС. Паводле закону яны могуць пратрымаць яго трое сутак.

Анджэя Пісальніка затрымалі ўчора ў Горадні непадалёк ад будынку Саюзу палякаў і даставілі ў Шчучын. Мясцовая міліцыя склала на яго адміністрацыйны пратакол нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня, калі каля шчучынскага Дома польскага адбыўся канцэрт польскай песьні, на які з Горадні прыяжджала кіраўніцтва Саюзу палякаў.
XS
SM
MD
LG