Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманага прэс-сакратара Саюзу палякаў даставілі ў Ліду (анонс)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Затрыманага ўчора прэс-сакратара Саюзу палякаў Анджэя Пісальніка даставілі ў Шчучын, а сёньня раніцай перавезьлі ў Ліду. У Лідзе знаходзіцца міжраёны суд, які сёньня будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анджэя Пісальніка.

Нагадаем, на мінулым тыдні міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і ягоных калегаў Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча, іх пратрымалі ноч у шчучынскім пастарунку, а потым завезьлі ў суд у Ліду. Усіх трох пакаралі арыштам нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ля Польскага дому ў Шчучыне 3 ліпеня. Усе яны сядзяць за кратамі ў лідзкім спэцпрыёмніку.
XS
SM
MD
LG