Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вельмі прыкра, што радыё “Нямецкая хваля” будзе весьці перадачы для Беларусі на расейскай мове"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 1 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Я выкажу сваё меркаваньне наконт адзінай нацыі. Калі разьвіць думку спадара Пуціна, то ёсьць перасьцярога, што ў блізкім часе пры пэўных акалічнасьцях магчымая вайсковая інтэрвэнцыя Расеі з мэтай гвалтоўна далучыць да сябе Беларусь. На маю думку, гэта рэальная небясьпека, і трэба зрабіць папераджальныя захады супраць яе. Трэба ўсе ўзброеныя сілы тэрмінова разьмясьціць уздоўж мяжы з усходнім агрэсарам, і такім чынам хоць неяк засьцерагчыся ад гэтай сапраўды рэальнай і відавочнай пагрозы. Наша гісторыя грунтоўна пацьвярджае слушнасьць гэтага меркаваньня”.

(Спадарыня: ) “Тое, што Саюз палякаў Беларусі – гэта акцыя палітычная, зразумела для кожнага разумнага чалавека. Ствараецца гэты Саюз па ўказаньні міжнароднага жандара і дыктатара Джорджа Буша – чалавека з хворымі амбіцыямі, парушанай ЦНС. Паплечнікам Буша зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Касьнеўскі, якога Джордж Буш ператварыў у “шасьцёрку”. Гэты Джордж Буш і Квасьнеўскі тужацца стварыць банду палякаў на Беларусі, куды пойдуць толькі здраднікі, дробязныя “грашавікі” і бунтары. Гнаць іх трэба зь Беларусі, каб не бударажылі нашае беларускае насельніцтва”.

(Спадарыня: ) “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”. Я хачу вам паведаміць, як у нас адбываліся выбары за Лукашэнку. І не раз гэта: яны набівалі да выбараў шэсьць скрыняў галасоў – таемна, самыя – за Лукашэнку. А калі прыходзілі людзі на галасаваньне – іншыя падстаўлялі скрыні. І былі людзі, якія не змаглі тое сьцярпець, і выказаліся. Мне зусім незнаёмая жанчына расказала ў горадзе, як галасавалі. “Я, – кажа, – не магу гэтага вытрымаць. Скончылася галасаваньне, і яны кажуць: “Цягніце тыя скрыні, якія былі заплямбаваныя, правяраць, а гэтыя – спаліце”. “І за Лукашэнку, – кажа, – зусім мала галасуюць”. Я хачу сказаць, шаноўная “Свабода”, за Лукашэнку – бандыты, не можам пры рэжыме аўтарытарным жыць. Што да заявачак Пуціна, і мы, і людзі Расеі – зусім не аднолькавыя. Дзякую вам за ўвагу”.

(Слухач зь Менску: ) “Добры дзень. Я хачу сказаць наконт сэлектарнай нарады “ЦК партыі” Беларусі. А менавіта: У 1950-м годзе Сталін выступаў на форуме і сказаў: “Калі мы зьбярэм сем мільёнаў пудоў хлеба на ўвесь Савецкі Саюз – хлеб будзе бясплатны”. Так, да Хрушчова хлеб стаяў у сталовых “Агульхарча” бясплатна, на падносах, нарэзаны, а таксама гарчыца, перац і соль. Студэнт прыходзіў, гарбату піў, а хлеба – колькі хочаш. Хрушчоў прыйшоў да ўлады, стаў кавалачак – капейка. Сёньня “генсек” Беларусі гаворыць: “Мы сем мільёнаў сабралі летась, і ў гэтым годзе мусім гэтага дасягнуць”. Дык чаму ж у нас хлеб – паўтары тысячы кіляграм? Паўтары тысячы – задумайцеся. Гэта хлусьня сапраўдная – на адну Беларусь сем мільёнаў, і хлеб паўтары тысячы. Гэта абсурд. Тое на Савецкі Саюз сем мільёнаў – і хлеб бясплатны, і паўтары тысячы кіляграм – на Беларусь сем мільёнаў. Задумайцеся, якая хлусьня. Гэта хлусьня сапраўдная. Меней трэба балбатаць, а паказаць у краме. За дзьвесьце рублёў пэнсіі – выбачайце, хлеб купіць, батон і малако – гэта праблема. А пасьля яшчэ за паслугі, за тэлефон, за кватэру, за энэргію – і ты галодны. Пасьля вайны я па картках жыў – мне хапала, і лепей я жыў… Дык якая ж вайна прыйшла?”

(Вяронаў Канстанцін: ) “Што можна сказаць наконт заявы Пуціна наконт таго, што беларусы і расейцы – гэта адзіны народ. Гэтак жа можна сказаць, што расейцы і татары – адзіны народ – толькі, баюся, татары пакрыўдзяцца”.

(Спадар Адам: ) “Шчырае прывітаньне. Асаблівага не было жаданьня на гэтую тэматыку разважаць, але ж сёньняшніх падзеяў, казаў той, душа ня вытрымала. Наш правадыр з упартасьцю барана і прагрэсіўным мысьленьнем блазна, дзе паціху, а дзе-нідзе – і з галошаньнем, мацуе сваю ўладу… А сьвядомыя з найменш упартасьцю правадара ўсе свае сілы кінулі на Кангрэс і выбары. Я разумею і падтрымліваю ўсім сэрцам, сваімі інваліднымі намаганьнямі гэтую справу. Праўда, існуе пад Менскам, дзе пад ліхтаром нічога ня бачна – апошнім часам бачу, што пакуль адны й іншыя вырашаюць будучыню нас усіх, грэшных – з гэтакай жа апантанасьцю пачынае ўмацоўвацца звычайны фашызм. Асабліва сярод сьпітых дашчэнту люмпэнаў і недзе такой жа, а ў дадатак часам і наркатызаванай – мясцовай і вясковай моладзі. Менавіта гэтая, надзейная лукашэнкаўская моладзь, якая з “лукамолу” зараз паўстае пад штандары РНЕ і бальшавікоў, пачала паціху біць нашых мясцовых католікаў і палякаў – як жа, заходнія “шпігуны”. Менавіта згодна зь іх ціхімі выказваньнямі, яны ўжо зараз гатовыя разам зь люмпэнамі ісьці ў Менск і біць “погань”, то бок нас, сьвядомых, ворагаў “бацькі”… І гэтак далей, і гэтак далей. Адсюль, з вышэй казанага і ня сказанага, магу толькі адно прамовіць: Кангрэс і выбары – рэч добрая і архіпатрэбная, але ж ня трэба забываць і пра тое, што пад носам і пад нагамі робіцца. Бо калі гэтае, што пад носам і нагамі, грукне адначасна па галаве і па даху дамавіны – будзе запозна”.

(Спадар: ) “Я хачу выказацца наконт гэтых – гучна, канечне, сказана – падзеяў – наконт польскай дыяспары. Гэта звычайная рэч, што Лукашэнка ўсё выкручвае з боку сваіх “недамысьляў”, па-свойму. Якая нам справа, яму якая справа, ёсьць людзі выдатныя, нашыя беларускія палякі – няхай зьбіраюцца, няхай кантактуюць. Якая нам справа, якая яму справа – яму што – рабіць няма чаго? Няма чаго рабіць, вось ён і лезе ва ўсе дзіркі. Гэта першае. Другое: наконт інфармацыі амэрыканскіх радыёстанцый, наконт інтэрвію Бабіцкага, гэтага найгоршага ворага чалавецтва. Я лічу, што гэта вельмі несалідна – амэрыканцы ўвесь час рубяць сук, на якім сядзяць. І абавязкова пераварочваюць усё супраць Расеі”.

(Банкевіч Генадзь зь Менску: ) “Вельмі прыкра, што радыё “Нямецкая хваля” будзе весьці перадачы для Беларусі на замежнай нам расейскай мове. Што, нас беларусаў у Беларусі стала меней, чым расейцаў? Не. Ці Нямеччына больш бедная, чым тая ж Швэцыя ці Польшча? Не. Справа тут не ў фінансаваньні, як паведамляе галоўны рэдактар перадач на замежнай мове Міендраг Зорыч. Я лічу, што Нямеччына праз "Нямецкую хвалю" дапамагае Пуціну і Лукашэнку надалей весьці русыфікацыю беларусаў. Пераканаецца Міендраг Зорыч – бо дзе перадача знойдзе зацікаўленых слухачоў – ніякая, яна згубіць усю беларускую аўдыторыю. Не было гэтай перадачы да гэтага часу – спадзяемся, абыдземся і найдалей. Але грэбліва ставіцца да беларусаў не дазволім – мы не ўнтэрмэншы”.

(Бартоць Марыя Іванаўна: ) “Паважаныя, я хачу ведаць, чаму я трэці раз выступаю ва вашай “стужцы”, і ніколі не магу іх пачуць, калі разьбіраюцца “Лісты на Свабоду”. Чаму іх няма? Хто іх выразае? Разоў з тры я выступала, можа, і чатыры. І – няма нічога. У чым справа – я ня ведаю. Што тут творыцца, што тут робіцца – я ня ведаю. Выключаюць мяне. Я да вас прышлю ліст”.

(Бартоць Марыя Іванаўна: ) “Паважаны Аляксандар Рыгоравіч! Я некалькі разоў тэлефаную на “Свабоду”, і ніякага адказу няма. Мяне ўразіла сёньня, як вы, Аляксандар Рыгоравіч, гаварылі “адмарозкі”. Хто гэта – “адмарозкі”? Апазыцыю так вы ня любіце. А як жа назваць гэтых во, што ў Курасоўцы Гродзенскага раёну, калгас “Акцябар”? Хто гэта “ля руля” стаіць? Кіраўнік калгаса Крымко, як яго назваць? Што, вы ня ведаеце? Яго дзеяньні? Колькі разоў я высылала вам лісты – ні разу вы адказу аніякага не даяце. Так апазыцыя – “адмарозкі”, а гэтыя, што камандуюць, “ля руля” сядзяць – хто яны? Яны ўжо горла перагрызьлі, проста немажліва жыць на сьвеце. Менавіта вашыя, вашыя кіраўнікі. Не апазыцыя “адмарозкі”, а вашыя кіраўнікі, якія сядзяць пад бокам у нас, якія ня лічацца з чалавекам. Яны цябе скруцяць, што заўгодна з табой зробяць. Як можна сёньня казаць вось – “адмарозкі” – мяне гэта зьдзіўляе.”

(Спадар: ) “Я наконт інтэрвію, якое зьвязана з нашай бясьпекай – і Беларусі, і Расеі, і Ўкраіны, і ўсяго сьвету. Наконт інтэрвію, якое Бабіцкі браў у гэтага бандыта, галоўнага бандыта, у якога і дзеці ў ісламе. Дык вось, сёньня слухаў я BBC, яно зь ім інтэрвію ўзяло. Але нешта яны стрыманыя, у параўнаньні з голасам “Свабоды” па-расейску, дзе “распаясана” ўсё кажуць. Яны стрыманыя, і гэта мне спадабалася. Мяне зьдзіўляе іншае – што ён наіўнасьць такую праяўляе – хадзіў, хадзіў, тут пад’ехала машына, ён сустрэўся, і нічога не заставалася рабіць, як браць інтэрвію. Наіўнасьць, дзяцінства, і ўсё такое. Бабіцкі блазнуе – але гэта неістотна. Мяне іншае хвалюе: як гэта так – такая махіна, такая глыба, як Расея – стаяць войскі, арміі на Паўночным Каўказе, кінутыя ўсе сілы… І нейкі “занюханы” Бабіцкі – ён да гэтага бандыта дайшоў, а найразумнейшыя людзі – уся Расея, уся структура працуе, ня могуць знайсьці гэтага бандыта. Вось што зьдзіўляе. Ці то яны ўсе сьпіліся, ці то гэта некаму трэба, ці то на Паўночным Каўказе яго абараняюць усе, ад кіраўнікоў рэспублік да апошняга чалавека. Вось што страшна, вось што небясьпечна. Даўно бы вырашылі пытаньні – справа ж не ў адным чалавеку”.

(Спадар: ) “Дзень добры, шаноўнае панства. Я хачу выступіць і сказаць, што я заўсёды буду падтрымліваць брацкую для нашага народа Польшчу. Беларускі народ і польскі народ заўсёды былі і застануцца брацкімі народамі. Што датычна да нашага цяперашняга дыктатарскага рэжыму, то ўсім відавочна, што гэты рэжым антынародны, пракрамлёўскі, акупацыйны, фашысцкі. А што датычна Расеі, дык нам такая Расея ня трэба. Такая Расея – гэта вайна, гэта генацыд, гэта рабаўніцтва, падман, бруд. Няхай бы Расея распалася – ня могуць пажыць па-хрысьціянску, па-эўрапейску, па-чалавечы. Адзінае, чаго мне шкада – расейскі народ, і шматнацыянальны народ, які жыве ў Расеі. І хачу сказаць беларусам – узгадайце нашую гісторыю: “кацапы” толькі і рабі, што рабавалі і забівалі наш народ, а пасьля яшчэ і асымілявалі нас. Напрыклад, мой дзед жыў у Польшчы з 1939-га году, меў зямлю, лес, лугі, гаспадарку, павагу… Прыйшлі сталінскія “кацапы” – забралі ўсё, шмат каго забівалі. Не хачу я, каб гэта ўсё вярталася наноў. Таму я за Польшчу, за Эўропу, за ЗША, за дабро і мір. За Анжаліку Борыс. А гэты нягоднік Кручкоўскі – здраднік. І хачу сказаць Кручкоўскаму: не ганьбуй Польшчу. Дзякую за ўвагу”.
XS
SM
MD
LG