Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 1 жніўня.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 1 жніўня.

“Советская Белоруссия”, 1945 год:

“У Беларускім дзяржаўным ордэну Леніна тэатры опэры і балету вялікім посьпехам карысталася ў мінулым сэзоне опэра “Алеся” кампазытара Я.Цікоцкага (паводле лібрэта П.Броўкі). Спэктакль прайшоў 20 разоў. У новым сэзоне, які адкрыецца ў верасьні, тэатар опэры і балету пакажа опэры “Кармэн” Бізэ, “Русалку” Даргамыскага, “Яўген Анегін” Чайкоўскага і “Травіяту” Вэрдзі. Першым балетным спэктаклем новага сэзону мае быць “Суперніцы” Гэртэля. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва выпускае кнігу М.Модэля аб народнай артыстцы СССР і БССР, ляўрэаце Сталінскай прэміі Л.П.Александроўскай. Кніга ілюстраваная”.

“ЛіМ”, 1955 год:

“Не паслабляючы сваёй увагі да паказу працоўных спраў калгаснага сялянства, пісьменнікі Беларусі павінны з большай адказнасцю паставіцца да адлюстравання багацейшага жыцця рабочага класа рэспублікі. За апошнія гады ў гэтым кірунку зроблена надзвычай мала. Асобныя аповесці і п’есы, якія былі напісаны ў нядаўнім мінулым, не вырашылі задачы стварэння поўнакроўных вобразаў наватараў вытворчасці. Гэтая задача і сёння з’яўляецца адной з важнейшых задач беларускай літаратуры”.

“Добры вечар”, 1995 год:

“У Менску на хвалі FM 101,2 пачала работу новая радыёстанцыя “Радыё-101,2”. На гэтай хвалі з 9.00 да 15.00 гучала толькі музыка. Аднак з 1 жніўня плянуецца павялічыць эфірны час і пачаць трансьляваць інфармацыйныя і аўтарскія выпускі. Уся ж эфірная ніша новай радыёстанцыі — 24 гадзіны ў суткі… Стваралася гэтая радыёстанцыя пры фінансавай падтрымцы Фонду Сораса. Яе дырэктар — Дзьмітры Новікаў — раней працаваў гукарэжысэрам на Рэспубліканскім радыё”.
XS
SM
MD
LG