Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш прызначыў Болтана амбасадарам у ААН


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прызначыў Джона Болтана амбасадарам ЗША ў ААН. Буш зрабіў гэта падчас канікулаў у амэрыканскім Сэнаце, выкарыстаўшы сваё канстытуцыйнае права. Многія заканадаўцы не пагаджаліся з прызначэньнем Болтана, называючы яго чалавекам, які выклікае рознагалосьсі і які можа пашкодзіць іміджу ЗША ў ААН. Тлумачачы сваё рашэньне, Буш сказаў:

"Амэрыка ўжо звыш 6 месяцаў ня мае свайго прадстаўніка ў ААН. Гэтая пасаду занадта важная, каб пакідаць яе вакантнай, асабліва падчас вайны і важных дэбатаў вакол рэфармаваньня ААН”
XS
SM
MD
LG