Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Сэйму: "Няма гаворкі пра нейкі канфлікт паміж палякамі і беларусамі"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адразу па вяртаньні ў Польшчу, Довіцэ, віцэ-маршалак польскага Сэйму і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Доналд Туск даў прэсавую канфэрэнцыю, у часе якой, сярод іншага, заявіў, што канфлікту паміж палякамі і беларусамі ў Беларусі няма.

(Туск: ) “Вельмі важаня рэч і я на месцы пераканаўся, што гэта сапраўды так – няма гаворкі пра нейкія канфлікты ці напружанасьць паміж палякамі і беларусамі. У пікеце каля польскага дому разам з палякамі стаялі і беларусы. Я размаўляў таксама з гарадзенскімі лідэрамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі, дык яны сказалі, што цалкам салідарныя з палякамі ў гэтым канфлікце. Кожны, каго хвалююць правы чалавека і дэмакратыя, цяпер салідарызуецца з палякамі. Гэта не канфрантацыя паміж палякамі і беларусамі, а канфлікт паміж беларусамі, палякамі з аднаго боку і дрэннай уладай з другога, уладай, якая парушае правы ў тым ліку і нашай нацыянальнай меншасьці”.

Віцэ-сьпікер Сэйму падкрэсьліў таксама, што ў бліжэйшы час зьвернецца да прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага з даволі незвычайнай просьбай:

(Туск: ) “Я зьвярнуся да Аляксандра Квасьнеўскага з просьбай спрасьціць працэдуру прадстаўленьня польскага грамадзянства асабліва для тых актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якіх найбольш перасьледуюць. Палякі прасілі аб гэтым, гэта будзе вельмі карысна для іх бясьпекі. Цяпер прысьпеў час пайсьці на такі крок. Думаю, гэта будзе магчыма і я буду гэтым займацца”.
XS
SM
MD
LG