Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: затрыманага журналіста ня выпусьцілі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Затрыманага ў Горадні журналіста Анджэя Пісальніка пакуль ня выпусьцілі. Паводле некаторых зьвестак, могуць даставіць у Шчучын, каб пакараць за ўдзел у сьвяце польскай песьні, якое адбылося 3 ліпеня ў гэтым райцэнтры.

3 ліпеня ў Дом польскі ў Шчучыне не пусьцілі старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс, іншых сябраў СПБ, а таксама генконсула РП у Горадні Анджэя Крантоўскага. У выніку на ганку будынку адбыўся выступ народных хораў — пад пільнай увагай міліцыі.

Нагадаем, на мінулым тыдні міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і ягоных калегаў Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча, іх пратрымалі ноч у шчучынскім пастарунку, а потым завезьлі ў суд у Ліду. Усіх трох пакаралі арыштам нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ля Польскага дому ў Шчучыне 3 ліпеня. Усе яны сядзяць за кратамі ў лідзкім спэцпрыёмніку.
XS
SM
MD
LG