Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевічу не дазваляюць працаваць у прыватных установах


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адміністрацыя баранавіцкай спэцкамэндатуры, куды накіраваны на “хімію” вядомы апазыцыйны палітык Мікола Статкевіч, забараніла яму працаўладкоўвацца на прыватную фірму ці прадпрыемства.

Мікола Статкевіч паведаміў 1 жніўня беларускім мэдыям, што паінфармаваў адміністрацыю камэндатуры аб намеры ўладкаваца ў рэдакцыю газэты “Intex-пресс”, але яму было заяўлена, што ён можа працаўладкавацца толькі на дзяржаўнае прадпрыемства ці ўстанову.

М.Статкевіч не выключае, што яго прымусова накіруюць у адзін зь мясцовых калгасаў. “Яны ўсяляк спрабуюць стрымаць маю палітычную актыўнасьць”, — падсумаваў Мікола Статкевіч.

Нагадаем, палітык быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі за арганізацыю мітынгу пратэсту супроць афіцыйных вынікаў рэфэрэндуму 2004 году, які адкрыў для Аляксандра Лукашэнкі шлях абірацца трэці раз на прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG