Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня каля 14 гадзінаў у Горадні міліцыянты затрымалі Анджэя Пісальніка


Сяргей Астраўцоў, Горадня Анджэй Пісальнік – прэс-сакратар абаранаг ўвесну кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Пакуль невядома — куды яго маглі даставіць, бо дзяжурны Ленінскага РАУСа Зубрыцкі адказаў, што ў райаддзел спадара Пісальніка не прывозілі.

Анджэй Пісальнік знаходзіўся ля будынку Саюзу палякаў, каля якога з сябрамі СПБ сустрэўся віцэ-маршалак польскага Сойму Дональд Туск. Пасьля заканчэньня сустрэчы міліцыянты затрымалі А.Пісальніка. Побач зь ім знаходзіўся журналіст Ігар Банцар, яго затрымліваць ня сталі, паколькі сёньня ён ужо правёў у пастарунку каля дзьвюх гадзінаў.

Ігара Банцара часова затрымалі з адозвамі да сябраў СПБ, напісаную заснавальнікам Саюзу Тадэвушам Гавіным. Адозва распаўсюджвалася сёньня ля будынку Саюзу палякаў.

На здымку: Анджэй Пісальнік. Здымак зроблены сёньня ля Саюзу палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG