Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Карнеенка: бяз пошуку зьнешніх і ўнутраных ворагаў Лукашэнку на трэці тэрмін не абрацца (абноўлены)


Казімер Яноўскі, Гомель Вядомы палітычк і грамадзкі дзяяч з Гомеля Віктар Карнеенка на просьбу нашага Радыё пракамэнтаваў суботні ператрус у яго доме.

Карнеенка назваў ператрус правакацыяй. На яго думку, спэцслужбы шукалі зусім ня міну, а зьвязаныя з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў матэрыялы

Віктар Карнеенка сказаў, што будзе дамагацца, каб знайшлі чалавека, які пазваніў і паведаміў пра міну. На думку Віктара Карнеенкі, “мінэра” трэба шукаць у спэцслужбах.

Віктар Карнеенка мяркуе, што кампанія супраць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і наступ на Саюз палякаў сьведчаць аб тым, што Аляксандар Лукашэнка разумее – бяз пошуку ўнутраных і зьнешніх ворагаў яму ня выйграць трэція прэзыдэнцкія выбары.

(Карнеенка:) “Напэўна, тут, у нашым факце, аналёгію можна знайсьці з правакацыямі ў дачыненьні Саюзу палякаў. Гэта пошукі як зьнешніх, так і ўнутраных ворагаў, зь якімі трэба змагацца ўсімі сродкамі і сіламі. Гэта мабілізуе бюракратыю, дае ёй нейкую дзейнасьць у гэтым накірунку. Я ўсё гэта зьвязваю з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў. Вельмі няўтульна адчувае сябе Лукашэнка, разумеючы, што перамагчы на выбарах дэмакратычным спосабам, як гэта было ў 94-м годзе, ён ня можа. Таму дзеля перамогі будуць выкарыстоўвацца самыя розныя правакацыі, у тым ліку і такія брудныя, як у суботу, 30 ліпеня, у дачыненьні майго дому”.
XS
SM
MD
LG