Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-маршалак Сойму Польшчы Дональд Туск прыбыў да сядзібы Саюзу палякаў у Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Дональд Туск пачаў сустрэчу з грамадзянамі. Ён заявіў, што падтрымвае абранае вясной кіраўніцтва Саюзу на чале з Анжалікай Борыс, што ў выпадку рэпрэсіяў Польшча акажа дапамогу Саюзу палякаў і яго кіраўніцтву, і што ўсе палякі Польшчы перажываюць за іх.

Свой погляд на падзеі ў Беларусі і на канфлікт вакол Саюзу палякаў выказаў Тадэвуш Гавін. Разам з віцэ-маршалкам Сойму прыбылі дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Польшчы.

За 15 хвілін да прыезду віцэ-маршалка зь сядзібы Саюзу палякаў выйшаў маёр міліцыі Хілько і папярэдзіў прысутных, што гэта – несанкцыянаваная акцыя, і яе ўдўзельнікі могуць быць пакараныя штрафамі да 300 базавых велічыняў або арыштам да 15 сутак.
XS
SM
MD
LG