Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 100 чалавек ля cядзібы СПБ чакаюць віцэ-маршалка Сойму Польшчы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў першай палове дня віцэ-маршалак Сойму Польшчы Дональд Туск павінен наведаць сядзібу Саюзу Палякаў Беларусі (СПБ) у Горадні. Ад 9-й гадзіны раніцы ля сядзібы Саюзу сабраліся каля 100 чалавек.

Сам будынка сядзібы, як вядома, заняты Тадэвушам Крычкоўскім і міліцыянтамі. Віцэ-маршала Туск мае намер сустрэцца з палякамі на вуліцы каля сядзібы.

Генэральны консул Польшчы Аджэй Крантоўскі павінен сустрэць віцэ-маршалка на мяжы.

Сярод натоўпу ля сядзібы Саюзу палякаў шмат людзей у цывільным, коратка падстрыжаных. Прысутнічае і спэцапэратар.

Людзі ад раніцы кленчылі і маліліся, цяпер сьпяваюць польскія патрыятычныя песьні.
XS
SM
MD
LG