Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран адновіць перапрацоўку ўрану ў панядзелак


ТЭГЕРАН. Іран заявіў, што ў панядзелак адновіць перапрацоўку ўрану, паколькі Эўрапейскі Зьвяз ня выканаў яго патрабаваньняў. Тэгеран ва ўльтыматыўнай форме патрабаваў, каб Эўразьвяз у гэтую нядзелю даў свае прапановы пра шляхі разьвязаньня канфлікту вакол іранскай ядзернай праграмы. У адказ Вялікая Брытанія ад імя Эўрапейскага Зьвязу заклікала Іран устрымацца ад небясьпечных крокаў і абяцала, што падрабязныя прапановы будуць пададзеныя цягам тыдня. У лістападзе летась Тэгеран пагадзіўся прыпыніць узбагачэньне ўрану, пасьля таго, як Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя паабяцалі наўзамен шэраг эканамічных саступак і тэхнічную дапамогу.
XS
SM
MD
LG