Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз заклікаў Іран устрымацца ад небясьпечных крокаў


ТЭГЕРАН. Эўрапейскі Зьвяз заклікаў Іран устрымацца ад небясьпечных крокаў. У Заяве Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі, якая старшынюе ў Эўразьвязк, гаворыцца таксама, што падрабязныя прапановы пра шляхі разьвязаньня канфлікту вакол іранскай ядзернай праграмы будуць пададзеныя цягам тыдня. Гэтая заява стала адказам на ўльтыматум Тэгерану, які запатрабаваў, каб Эўразьвяз сёньня ж даў свае прапановы. Інакш Іран пагражаў у найбліжэйшыя суткі аднавіць перапрацоўку ўрану. У лістападзе Тэгеран пагадзіўся прыпыніць гэтыя працы, пасьля таго, як Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя паабяцалі наўзамен шэраг эканамічных саступак і тэхнічную дапамогу.
XS
SM
MD
LG