Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца пошук датычных да тэрактаў у Лёндане


ЛЁНДАН. Паліцыя розных краінаў працягвае пошук асобаў, датычных да нядаўніх тэрактаў у Лёндане. Паведамляецца, што арыштаваны брат Асмана Хусайна – аднаго з падазраваных у арганізацыі спробы тэрактаў у Лёндане 21 ліпеня. Сам Асман Хусайн быў затрыманы ў Італіі ў пятніцу. Брытанскія ўлады патрабуюць ягонай выдачы. Паводле агенцтва Франс Прэс, Замбія гатовая выдаць Вялікай Брытаніі Харуна Асвата – брытанскага грамадзяніна, падазраванага ў падрыхтоўцы выбухаў у Лёндане 7 ліпеня, у выніку якіх загінулі болей як 50 чалавек. У самой брытанскай сталіцы пад вартай знаходзяцца 11 падазраваных у датычнасьці да ліпеньскай сэрыі тэрактаў.
XS
SM
MD
LG