Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку забітыя 7 чалавек


БАГДАД. У Іраку як найменей 7 чалавек забітыя і 12 параненыя ў выніку выбуху на паліцэйскім блёк-посьце, які знаходзіцца каля 50 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду. Сярод параненых – двое паліцыянтаў. Паводле паліцыі, замінаваны аўтамабіль быў пакінуты на ўзбочыне дарогі побач з блёк-пастом і падарваны пры дапамозе дыстанцыйнага кіраваньня. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што ў Багдадзе ў суботу ў выніку двух бамбаваньняў былі забітыя 5 амэрыканскіх жаўнераў, яшчэ двое параненыя.
XS
SM
MD
LG