Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане знайшлі вялікі склад зброі


КАБУЛ. У аўганскай правінцыі Газьні знойдзены самы буйны за апошні час склад зброі і боепрыпасаў, які належыць баевікам. Паводле міністэрства абароны Аўганістану, у раёне Гаг’яні ўчора выявілі сховішча, у якім знаходзіліся каля 2 тысячаў ракет клясы “зямля – зямля”, 3 тысячы мінаў, амаль 500 артылерыйскіх снарадаў і 100 скрыняў з патронамі для буйнакалібэрных зэнітных кулямётаў. Улады мяркуюць, што экстрэмісты зьбіраліся выкарыстаць зброю дзеля нападаў, каб сарваць парлямэнцкія выбары, плянаваныя на верасень.
XS
SM
MD
LG