Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя дапытвае падазрававаных у спробе тэрактаў 21 ліпеня ў Лёндане


ЛЁНДАН. Арыштаваны ў Італіі як падазраваны ў тэрарызме Асман Хусайн падтрымліваў кантакты з выхадцамі з Этыёпіі і Эрытрэі. Пра гэта паведаміў сёньня міністар унутраных справаў Італіі Джузэпе Пізану. Хусайн, народжаны ў Этыёпіі ці Самалі і які мае брытанскае грамадзянства, быў арыштаваны ў Рыме ў пятніцу. Лічыцца, што ён уваходзіў у групу з 4 чалавек, якія спрабавалі 21 ліпеня выбухнуць бомбы ў Лёндане. Італьянскія ўлады зьбіраюцца дэпартаваць яго ў Вялікую Брытанію. Тым часам, яшчэ трох арыштаваных дапытвае брытанская паліцыя.
XS
SM
MD
LG