Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Докшыцах былі затрыманыя старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка і сябар Сойму Аляксей Кавалец


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Спадары Вячорка і Кавалец прыехалі на Віцебшчыну, каб узяць удзел у сходзе вылучэньня дэлегатаў на агульнабеларускі Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Сход вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс дэмсілаў у Докшыцах не адбыўся, бо не сабралася неабходная для кворуму колькасьць удзельнікаў. Старшыню Партыі БНФ Вінцука Вячорку і ягонага аднапартыйца Аляксея Кавальца мясцовыя міліцыянты затрымалі ў цэнтры Докшыцаў у часе гутаркі з тутэйшымі актывістамі. Спадар Вячорка распавёў пра тое, як праходзіла іхнае затрыманьне.

(Вячорка: ) "Інкрымінавалася нам раздача газэтаў у цэнтры Докшыцаў. Міліцыянты знайшлі чалавека, які нібыта гэта бачыў, але так і ня змог паказаць, хто канкрэтна займаўся распаўсюдам. Нашу машыну гвалтам даставілі на тэрыторыю раённае міліцэйскае ўправы, і зноў-такі гвалтам зрабілі догляд машыны. Потым змушалі даваць тлумачэньні гаспадара машыны, Аляксея Кавальца. Падпісвацца пад пратаколам з тлумачэньнямі Аляксей Кавалец адмовіўся".

Даваць любыя тлумачэньні адмовіўся і Вінцук Вячорка. Дзівам, на ягоную думку, сталася тое, што міліцыянты не забралі тыя друкаваныя выданьні, што былі ў машыне - бюлетэні Партыі БНФ і газэты, што легальна выдаюцца і маюць дазволены памер накладу. Яны толькі перапісалі іх у пратакол, а Вінцука Вячорку ды Аляксея Кавальца праз вызначаныя для папярэдняга затрыманьня тры гадзіны павінныя былі адпусьціць.

Дарэчы, як распавёў спадар Вячорка, тым самым часам міліцыянтам паведамілі, што ў іхным раёне адбылося рабаўніцтва, аднак у райадзьдзеле не знайшлося ніводнага вольнага супрацоўніка, каб даслаць на месца злачынства: усе міліцыянты – ад начальніка райадздзела да дзяжурнага – пільна сачылі за затрыманымі апазыцыянэрамі ды іхнай машынай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG