Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку падарвалася на міне брытанская аўтакалёна


БАГДАД. У Басры на поўдні Іраку, сёньня падарвалася на міне аўтакалёна кансуляту Вялікай Брытаніі. Два ахоўнікі загінулі. Учора ў выніку выбуху ў горадзе Рабія на поўначы Іраку, паводле ўдаклАдненых паліцыяй зьвестак , загінулі 40 чалавек. Таксама былі параненыя 57 добраахвотнікаў, якія сабраліся ля вайсковага зборнага пункту, побач зь якім сьмяротнік і прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі, якая мае сувязі з “Аль-Каідай”.
XS
SM
MD
LG