Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына, як і раней, не прызнае Рэспубліку Кіпр


АФІНЫ. Грэцыя і Кіпр выказалі шкадаваньне з нагоды заявы Турэччыны, што яна, як і раней, не прызнае Рэспубліку Кіпр – дзяржаву грэкаў-кіпрыётаў. Заява Анкары прагучала пасьля ўчорашняга падпісаньня пратаколу аб пашырэньні мытнага пагадненьня з Эўразьвязам. Дзеяньне дакумэнту цяпер пашыраецца на 10 новых краінаў Аб’яднанай Эўропы, уключна з Кіпрам. Урад Турэччыны падкрэсьлівае, што працягвае падтрымліваць Турэцкую рэспубліку Паўночнага Кіпру, якую не прызнала ўсясьветная супольнасьць.
XS
SM
MD
LG