Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звыш 400 узбэцкіх уцекачоў прыбылі ў Румынію


БУХАРЭСТ. Звыш 400 узбэцкіх уцекачоў прыбылі сёньня з Кіргізстану ў Румынію, якая пагадзілася даць ім прытулак. Паводле румынскага міністра замежных справаў Міхая Унгурэану, уцекачы змогуць заставацца на тэрыторыі Румыніі да шасьці месяцаў.

Сотні грамадзянаў Узбэкістану ўцяклі ў суседні Кіргізстан у траўні пасьля крывавага здушэньня пратэстаў у Андыжане. Калі ўзбэцкія ўлады запатрабавалі экстрадыцыі ўцекачоў, ААН арганізавала іх выезд у трэція краіны.
XS
SM
MD
LG