Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан выключыць з мэдрэсэ іншаземцаў


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў сёньня, што ўсе іншаземцы будуць выключаныя з пакістанскіх рэлігійных школаў. Адпаведная забарона, якая мае зьявіцца найбліжэйшымі днямі, закране каля 1400 замежных студэнтаў. Паводле Мушарафа, Пакістан таксама ня будзе выдаваць візаў непакістанцам, якія хацелі б навучацца ў мэдрэсэ краіны.

Мушараф пацьвердзіў сёньня, што ўсе рэлігійныя школы ў Пакістане павінны будуць зарэгістравацца ў дзяржаўных органах да канца году. Усяго ў краіне налічваецца каля 10 тысяч мэдрэсэ.

Пасьля выбухаў у Лёндане брытанскі прэм’ер Тоні Блэр заклікаў Пакістан зрабіць захады супраць пашырэньня экстрымізму ў рэлігійных школах.
XS
SM
MD
LG