Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы лічаць, што Караджыч здаcца


САРАЕВА. Сэрбскія праваабаронцы не выключаюць, што колішні лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч здасца ўладам – пасьля таго як напярэдадні зрабіць гэта Караджыча папрасіла ягоная жонка.

Ліляна Караджыч зьвярнулася да мужа па тэлевізіі з просьбаю “ў імя сям’і” здацца Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе.

Дзесяць гадоў назад Гааскі трыбунал выставіў супраць Караджыча вінавачаньні у генацыдзе падчас вайны ў Босьніі – ад 1995 году ён хаваецца ад міжнароднага правасудзьдзя.
XS
SM
MD
LG