Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: пачынаецца вывад расейскіх войскаў


ТБІЛІСІ. Расейскія й грузінскія вайскоўцы паінфармавалі пра ўрэгуляваньне рознагалосьсяў, з прычыны якіх быў адкладзены плянаваны на сёньня пачатак вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Грузіі. Паводле прадстаўніка камандаваньня расейскага кантынгенту ў Грузіі, вывад можа пачацца заўтра – у тым разе, калі грузінскія ўлады аформяць усе патрэбныя дакумэнты.

Расейскія базы, згодна з дасягнутымі дамоўленасьцямі, павінны быць выведзеныя з Грузіі на працягу трох з паловаю гадоў.
XS
SM
MD
LG