Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАСА вывучае пашкоджаньні "Дыскавэры"


Г’ЮСТАН. Экіпаж амэрыканскага шатла “Дыскавэры” пачаў сёньня разьмяшчэньне на Міжнароднай касьмічнай станцыі дастаўленых туды абсталяваньня й матэрыялаў. Напярэдадні “Дыскавэры” пасьпяхова прыстыкаваўся да станцыі.

У суботу астранаўты выйдуць у адкрыты космас з мэтаю праверыць, наколькі сур’ёзны характар маюць пашкоджаньні, атрыманыя караблём пры старце.

Тым часам амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА заявіла, што яму спатрэбіцца яшчэ каля трох дзён для таго, каб дакладна вызначыць ступень пашкоджаньняў шатла “Дыскавэры”.
XS
SM
MD
LG