Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя польскага гораду Любліна адмовілася ад візыту ў Берасьце


Алег Супрунюк, Берасьце Прымаючы такое рашэньне, мэр Любліна Анджэй Прушкоўскі спаслаўся на цяперашнюю сытуацыю у беларуска-польскіх дачыненьнях.

Дэлегацыя Любліна на чале з кіраўніком гарадзкой Рады Зьбігневам Таргоньскім мусіла сёньня прыехаць у Берасьце на сьвяткаваньне Дня гораду, якое будзе адзначацца 30 ліпеня, але мэр Любліна Анджэй Прушкоўскі прыняў рашэньне адмяніць гэты візыт, спаслаўшыся на сытуацыю ў Беларусі.

Супрацоўнік прэсавай службы прэзыдэнта Любліна Міраслаў Каліноўскі патлумачыў, што гэтае рашэньне не скіраванае супраць беларускай грамадзкасьці. “Яно ёсьць натуральнай праявай скарачэньня афіцыйных кантактаў у той час, калі ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, у тым ліку прадстаўнікоў польскай меншасьці”, – паведаміў Міраслаў Каліноўскі.

Сем апошніх гадоў Люблін зьяўляецца горадам-партнэрам Берасьця. У часе адмененага візыту плянавалася абмеркаваць захады дзеля пашырэньня двухбаковых кантактаў і магчымага ўсталяваньня пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі.

Пакуль невядома, ці возьме ў берасьцейскіх мерапрыемствах з нагоды Дня гораду дэлегацыя гміны Тэрэспаль – самай блізкай, прылеглай да Берасьця, польскай тэрыторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG