Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч прыбыў на "хімію" ў Баранавічы


Алег Грузьдзіловіч, Баранавічы У Баранавічах, на вуліцы Пралетарскай, 32, у чатырохпавярховым будынку знаходзіцца спэцкамэндатура адкрытага тыпу №2, дзе будзе адбываць пакараньне Мікола Статкевіч. Міколу Статкевіча сустрэлі андапартыйцы, сваякі, баранавіцкія журналісты, зрабілі апошнія здымкі на разьвітаньне. На працягу двух гадоў, на другім паверсе будынка Мікола Статкевіч будзе адбываць пакараньне абмежаваньнем волі. Якія пляны ў Статкевіча ў Баранавічах?

(Статкевіч: ) "Я думаю, гэта цудоўны горад, цудоўныя людзі - гэта відаць па тых, хто прыйшоў мяне правесьці. Я буду тут жыць, у тых умовах, у якія мяне Лукашэнка загнаў, каб не пускаць на прэзыдэнцкія выбары. У гэтых абставінах ёсьць пэўная ступень свабоды, і я буду ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці гораду, у дзейнасьці дэмакратычных сілаў. Думаю, гэта будзе сьціплы ўнёсак, які можна зрабіць для дэмакратычнага руху".

Што вядома пра ўстанову, дзе будзе адбываць пакараньне Статкевіч. Тут знаходзяцца каля 200 зьняволеных, умовы, як яны сьцьвярджаюць, кепскія, няма душа, тэлевізараў, няма магчымасьці добра харчавацца.

Намесьнік кіраўніка гэтай установы запэўніваў мяне, што тут ёсьць і тэніс, і тэлевізар у кожным пакоі, і ёсьць дзе памыцца. Гавораць, што тут у адным пакойчыку па 6-7 чалавек. У чатырохпавярховым будынку толькі 2 паверхі адведзеныя пад спэцкамэндатуру. Таму цяжка ўявіць, што тут можна зьмясьціць 200 чалавек. Калі гэта так, дык Міколу Статкевіча чакаюць ня вельмі камфортныя ўмовы.

Старшыня баранавіцкай рады ТБМ, сацыял-дэмакрат Віктар Сырыца:

(Сырыца: ) "Я лічу, а гэтай думкі прытрымліваюцца фактычна ўсе мае сябры, што Беларусь засталася адзінай краінай у Эўропе, дзе людзей асуджваюць за палітычную дзейнасьць. Абураемся гэтым фактам, што за краты садзяць людзей па палітычных матывах. Мы прыйшлі падтрымаць нашага сябра".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG