Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чытачы “Витебского курьера” – за беларускую мову ў газэце


Браніслава Станкевіч, Віцебск На сёньняшні дзень гэтае найбуйнейшае ў вобласьці недзяржаўнае выданьне друкуе артыкулы пераважна на расейскай мове. Нязгодныя з такой практыкай жыхары Віцебску стварылі ініцыятыўную групу і распачалі зьбіраць подпісы за тое, каб у газэце больш пісалася па-беларуску.

Газэта “Витебский курьер” мае наклад 6 тысяч паасобнікаў. За два дні працы ініцыятыўнае групы ужо больш як сотня сталых чытачоў падтрымала прапанову зрабіць выданьне больш нацыянальна скіраваным.

Свае подпісы пад зваротам да рэдакцыі пакінулі і сябры ТБМ, і прадстаўнікі творчае інтэлігенцыі, і простыя віцебскія мінакі, да якіх зьбіральнікі подпісаў зьвяртаюцца на вуліцах Віцебску. Калі подпісаў набярэцца болей, падпісныя аркушы будуць перададзеныя ў “Витебский курьер”, а копіі – у Беларускую Асацыяцыю Журналістаў ды ТБМ, ад якіх чытачы газэты таксама чакаюць падтрымкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG