Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэрка дамаглася посьпеху ў судзе


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю дырэкцыя абласнога краязнаўчага музэю падпісала пагадненьне з актывісткаю грамадзкага руху “Разам”, супрацоўніцай музэю Марыяй Багдановіч. Ёй будзе выплачаны двухмесячны заробак за вымушаны прагул і зьмененая фармулёўка звальненьня.

Нагадаем, у траўні дырэкцыя музэю звольніла актывістку з працы за “сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў бяз важных прычынаў”.

Спадарыня Багдановіч перакананая, што адміністрацыя перасьледавала яе, як і дэпутата гарсавету Юрася Глушакова, менавіта за грамадзкую дзейнасьць і аспрэчыла звальненьне ў судзе. Як лічыць спадарыня Багдановіч, зьменай запісу ў працоўнай кніжцы пра звальненьне паводле пагадненьня бакоў і выплатай кампэнсацыі дырэкцыя вырашыла адкупіцца, загладзіць свае беспадстаўныя прэтэнзіі. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG