Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыезд новага расейскага амбaсадара ў Беларусь адкладаецца


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі -- www.mid.ru.

На пытаньне, ці не зьвязана затрымка прыезду Аяцкава зь ягонымі выказваньнямі на прэсавай канфэрэнцыі ў Саратаве і рэакцыяй беларускага боку, гаорыцца, што прэсавая канфэрэнцыя ў Саратаве прыцягнула да сябе ўвагу мэдыяў. Аднак, як сьцвяржаецца ў камэнтары дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС, "... пытаньне ў іншым.

Гаворка ідзе пра неабходнасьць дадатковай паглыбленай прапрацоўкі шэрагу актуальных пытаньняў, якія вызначаюць сёньня бягучыя і пэрспэктыўныя задачы саюзнага будаўніцтва і наагул інтэграцыйнага супрацоўніцтва паміж двума нашымі краінамі".

Што тычыцца тэрмінаў уручэньня даверчых граматаў спадаром Аяцкавым, дык яны будуць вызначаны пасьля ўзгадненьня зь беларускім бокам.

Учора супрацоўнік інфармацыйнага аддзелу расейскага МЗС Малахаў цьвердзіў, што Аяцкаў ужо едзе ў Менск у цягніку.

Гл. таксама • Чаму адкладзены прыезд у Менск новага расейскага амбасадара?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG