Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія прыме каля 450 узбэцкіх уцекачоў


БУХАРЭСТ. Румынія пацьвердзіла, што прыме каля 450 узбэцкіх уцекачоў, якія пакінулі Ўзбэкістан у траўні пасьля здушэньня пратэстаў у Андыжане. Паводле румынскага міністра замежных справаў Міхая Унгурэану, уцекачы змогуць заставацца на тэрыторыі Румыніі да шасьці месяцаў.

Сёньня ААН зьвярнулася да кіргіскіх уладаў з заклікам вызваліць 29 узбэцкіх уцекачоў, арыштаваных у Кіргізстане на патрабаваньне ўладаў Узбэкістану. Узбэцкія ўлады вінавацяць гэтых уцекачоў ва ўчыненьні злачынстваў і дамагаюцца іх экстрадыцыі.
XS
SM
MD
LG