Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: сілы ЗША заатакавалі паўстанцаў


БАГДАД. Амэрыканскія сілы нанесьлі бомбавыя ўдары па пазыцыях ірацкіх паўстанцаў на паўночным захадзе ад Багдаду. Паведамляецца пра гібель дзевяцёх пастанцаў, пяць зь якіх – сырыйцы.

Ня менш за 6 ірацкіх вайскоўцаў загінулі сёньня ў баі з пастанцамі ў раёне на поўначы ад Багдаду. У самой ірацкай сталіцы на міне падарваўся эшалён з нафтаю – загінулі два чалавекі.

Ірацкі міністар замежных справаў Хашыяр Зэбары заявіў сёньня, што суседнія краіны ня робяць належных захадаў, каб прадухіліць пранікненьне замежных ваеўнікоў у Ірак.
XS
SM
MD
LG