Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмяняе візы для грамадзян Эўразьвязу


КІЕЎ. Грамадзяне краінаў Эўразьвязу змогуць з 1 верасьня ўяжджаць на тэрыторыю Ўкраіны бязь візаў на тэрмін да 90 дзён. Адпаведны ўказ падпісаў сёньня ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка. Раней Украіна адмяніла візавы рэжым для грамадзянаў Японіі й Канады. Украінскі бок таксама істотна спрасьціў візавыя патрабаваньні для грамадзянаў ЗША.
XS
SM
MD
LG