Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Менск, як і Рым, стаіць на сямі пагорках"


Вячаслаў Ракіцкі, Менск Тое, што Менск, як і Рым, стаіць на сямі пагорках, было вельмі пашыранай мэтафарай у 19 стагодзьдзі, ажно датуль, пакуль яе не пачалі высьмейваць віленчукі і варшавякі. Аднак у гэтай мэтафары быў свой глыбінны сэнс, які таксама губляецца для сучаснасьці. Многія дасьледчыкі цьвердзяць, што Менск да пачатку 19 стагодзьдзя і насамрэч паўстаў і сфармаваўся як каталіцкая сталіца краю. Ці сапраўды гэта так?

(Сяргей Харэўскі: ) “Так. У адрозьненьне ад Магілёва ці нават Вільні ўплыў тут праваслаўнай традыцыі быў мінімальным. Яшчэ ў 1387 годзе Ягайла фундаваў пабудову на Траецкай гары Фарнага касьцёлу Сьвятой Тройцы. Ад яго было названае і прадмесьце. Фактычна Менск стаў адным з апорных пунктаў “хросту Літвы”. Усьлед за ім былі навернутыя на каталіцызм недахрышчаныя рэшткі балцкага насельніцтва ў ваколіцах пераважна на цяперашняй Койданаўшчыне ды Лагойшчыне, дзе паўсталі рымскія касьцёлы”.

(Ракіцкі: ) “Але ў маштабах нават тагачаснага гораду адзін касьцёл — гэта яшчэ не падстава, каб гаварыць пра Менск як каталіцкую сталіцу краю. Калі ж адбыліся сур’ёзныя зрухі ў бок татальнага акаталічваньня?”

(Харэўскі: ) “Падчас войнаў з Маскоўскай дзяржавай ад 1648 да 1667 году Менск шматкроць быў моцна разбураны і выпалены. Гэта была сапраўдная катастрофа. Насельніцтва гораду ў 1667 годзе складала ўсяго каля 2000 чалавек. ” (Чытаць увесь тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG