Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Дыскавэры" састыкаваўся з ISS


Г’ЮСТАН. Амэрыканскі касьмічны чаўнок “Дыскавэры” састыкаваўся сёньня зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй ISS. На борце карабля – сямёра астранаўтаў з ЗША і Японіі, а ў касьмічнай станцыі знаходзяцца амэрыканец і расеец. Экіпаж “Дыскавэры” будзе на станцыі цягам тыдня і правядзе шэраг экспэрымэнтаў. Гэта першы палёт чаўнака пасьля катастрофы касьмічнага карабля “Калюмбія” ў лютым 2003 году.
XS
SM
MD
LG